«Антошкіна, 3». Дзевяць гісторый з жаночай калёніі у Гомлі

Published at : 14 Dec 2025

📌 ENG subs available

Дзевяць былых палітзьняволеных жанчын у дакумэнтальным праекце «Антошкіна, 3» расказваюць пра тое, што адбываецца ў гомельскай калёніі №4. Калёнія ў Гомлі — адна з двух у Беларусі, дзе жанчыны адбываюць пакараньне. Псыхалягічны ціск, рабская праца ў швейным цэху, катаваньні холадам у ШЫЗА, ежа з чарвякамі. «Гэта ГУЛАГ», — кажуць палітзьняволеныя.

Але гэта таксама гісторыі пра тое, як захаваць чалавечую годнасьць там, дзе цябе ламаюць штодня. Пра Машу Калесьнікаву з чырвонай памадай, пра танцы ў камэрах і пра тое, што дае сілы не здавацца і выжываць.

00:00 — Ты прачынаесься ў калёніі…
00:18 — ГУЛАГ, псыхбальніца, пекла
1:11 — Як патлумачыць жаночую калёнію
3:29 — Тут неба ўжо ня ў клетачку
4:50 — Як забойцы рэагавалі на тэрміны палітзьняволеных
5:53 — «Жоўтыя біркі», але ёсьць нюанс
6:44 — Пяць унітазаў на сто жанчын
7:34 — Ежа з чарвякамі
8:28 — Дзед Мароз у калёніі
9:10 — Як застацца веганкай у няволі
11:32 — Пэнсіянэрку прымушалі стаяць на сонцы
12:22 — Таблеткі на пусты страўнік
13:16 — Чаму калёнія — гэта ГУЛАГ
14:45 — Як выжыць на фабрыцы ў +35
18:07 — Жанчына сабе не належыць
19:07 — Маша Калесьнікава з чырвонай памадай
21:57 — «Я спаліла галаву»
23:30 — Пінжачкі ад Gucci, паліто ад Prada
25:27 — Выйшла з турмы — пафарбавалася ў ружовы
27:23 — «Лепш бы білі»
28:32 — Фільмы пра вайну і генацыд
29:12 — «Гэта зона. Тут ня плачуць»
30:20 — Псыхоляг у калёніі
33:24 — Каханьне, забароненае ў калёніі
35:53 — «Калі вы абняліся — значыць лесьбіянкі»
37:21 — ШЫЗА у Гомлі: пакараньне і катаваньні холадам
40:18 — Рушнік на галаву, каб сагрэцца дыханьнем
41:02 — Што давала сілы
42:58 — «За свабоду трэба праліваць кроў»
43:56 — Girl Power: ціхі пратэст
45:25 — Плявалі ў форму сілавікоў
46:02 — Кніга Франкла і сэнс, каб выжыць у турме
49:13 — Турэмныя танцы
50:08 — «Ларыса Курыны Потрах»
52:37 — «Я ня стала гаўном»
53:10 — Чаго бракавала ў калёніі
57:06 — «Мой сын пачаў мяне забываць»
1:01:39 — «Я дагэтуль ня плачу»
1:02:54 — «Вы робіце гісторыю»
1:04:10 — «Мая маці цяпер у турме»
1:05:22 — Палароіды: колькі дзён гераіні правялі ў турме


Наш сайт: https://www.svaboda.org/
TELEGRAM: https://t.me/radiosvaboda
FACEBOOK: https://www.facebook.com/svaboda.org
TWITTER: https://twitter.com/svaboda
INSTAGRAM: https://www.instagram.com/radiosvaboda/
TikTok: https://www.tiktok.com/@svaboda_news

Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню https://smarturl.click/p1yA

Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі https://smarturl.click/0DO8